Будслаўская пілігрымка

Як сонца расквеціць прыродныя краскі,
Імкнуць пілігрымы штолета сюды
У думках пра Бога, да Маці Будслаўскай
Мацнее іх вера, шырэюць рады.

Прыпеў:

З малітвай у сэрцы з куточкаў Радзімы
Нясуць слова Божае ў свет пілігрымы.
І лёгкай здаецца вандроўкі дарога,
Калі пілігрымка прысвечана Богу.

Ім пешшу прайсці да Будслаўскай святыні,
Каб Маці Марыі увагу прыняць.
Ля кожнага дома малітвай гасцінна,
Як боскіх анёлаў, іх будуць вітаць.

Прыпеў.

Нібы ручайкі з невычэрпнай крыніцы,
Сцякаюцца вернікі ў Будслаў святы.
Удзень і уноч на абраз памаліцца
З адкрытай душою, як сёстры, браты.

Прыпеў.