Глыбоцкае танга

Нідзе прыгажэйшай
Мясціны не знойдзеш,
Хоць ўсю Беларусь
Ўдоўжкі, ўпоперак сходзіш.
Дзянніцы азёраў,
Як вочы дзяўчыны,
Дзе шчасця падкову
Час людзям пакінуў.

Прыпеў:

Запальвае месяц
Зноў свечкі каштанаў.
Глыбоцкае танга
І майская тайна.
Дзе шэпчуцца сэрцы
У бэзавы квецень,
Дзе казкай здаецца
Каханне на свеце.

Сіло весляра —
Вясёлка на ўдачу.
Душа званара
У званіцах тут плача.
І Копцеўкі сум,
Бору вечная скарга.
Глыбоцкае танга,
Глыбоцкае танга.

Прыпеў.

Мой горад старынны,
Без вуліцаў шумных.
З узростам былінным
І поглядам юным.
Снуе кожны род
Свае кросны надзеі.
І горад штогод
На вачах маладзее.

Прыпеў.