Глыбоцкі вальс

Глыбачанам ты горадам родным
У жыцці і у песні адзін.
Дык крыяй белым ветразем годна
Між азёраў для ўсіх з нарадзін.

Прыпеў:

Горад шчырых людзей,
Дзе гасцям дзверы насцеж адкрыты.
Горад светлых надзей,
Закаханых сапраўдных сяброў.
Дзе каваль, і мастак,
І спявак, і пісьменнік масціты
Славу множаць тваю
Непадзельна са славай сваёй.

Тут пад квадраю новай стагоддзі
Раскідалі ўздоўж вуліц муры.
Б’юць крыніцы жывыя на сподзе
З незапамятнай даўняй пары.

Прыпеў.

Над святынямі голасна чайцы,
Шлюбна звоняць бажніцаў званы.
Шпіляў цягнуцца белыя пальцы,
Дзе аблокаў плывуць дываны.

Прыпеў.

Ля фантана дзень доўжыцца ўлетку,
Вечаруе у парках зіма.
Вясна з восенню прыйдуць у кветках,
Лепш Глыбокага ў свеце няма.

Прыпеў.