Наш горад

Адвеку стаіш у абдымках азёраў,
Бароў атачэнні і гмахаў бажніц.
Гаючым дыханнем Балтыйскага мора
Асвечаны водар падземных крыніц.

Прыпеў:

Наш родны горад — калыска дзяцінства,
Дзе ранак іскрыцца бурштынам расы.
Нам толькі б паветрам тваім прычасціцца,
Душою адчуць першароднасць красы.

Ты Корсакаў родам і славай Сухога
Заўжды ганарышся у буднях сваіх.
Нам месца не трэба у свеце другога,
Глыбоцкі куточак адзін дарагі.

Прыпеў.

Заўжды да цябе мы спяшым на сустрэчу,
Табою, Глыбокае, ў думках жывём.
Табе прысягаем ля сцен Беразвеччы,
Мы памяці варту дастойна нясём.

Прыпеў.