Першая настаўніца

Па школьнай вуліцы штодня
Ідзе, усмешка свеціцца.
І людзі ўсе нібы радня,
Яна ім сэрцам верніца.

Прыпеў:

Каралева кожнай раніцы —
Наша першая настаўніца.
Светлавокая, чарнабровая,
Жоўтым вераснем зачарована,
Белым маем закаханая,
І жаданая, і чаканая.

Мадонна школьная мая
Багіняй стала дзецям.
Нам постаць сціплая твая
Заўжды святой здаецца.

Прыпеў.

Цячэ урок, нібы ручэй,
Звініць званок, як жаўранак.
І не шукаеш, дзе лягчэй,
Ад Бога ты настаўнік.

Прыпеў.

На аркуш белага ліста
Зімовы змрок лажыцца.
Начэй бяссонных ты сястра,
Зараначка-зарніца.

Прыпеў.