Як сонца пазалоціць горад ранкам,
Асвеціць зноў азёраў глыбіню,
Парушыць лёгкім крокам глыбачанка
Знаёмых вуліц першай цішыню.
Ты ўладарка жыцця, глыбачанка,
Ганарыцца наш горад табой.
Род ідзе ад святой палачанкі,
Ад сястры Еўфрасінні святой.
Бо руплівая вечна у працы,
Казкай рук ты здзіўляла падчас.
Для цябе будавалі палацы.
Вершы і песні складалі не раз.
Ты светлы вобраз маці і каханай,
Сямейных гнёздаў вечнае цяпло.
За прыгажосцю, знешне прыхаванай,
Душы тваёй чароўнае святло.
Прыпеў.
Спявае гімн табе вясной прырода,
Зязюля лічыць вечнасці гады.
Дык будзь жа ты шчасліваю заўсёды
І сэрцам маладою назаўжды.
Прыпеў.
