Нехта ў сяле іграе,
Музыка ад бяды.
Вальс маладога гаю,
Вальс веснавой вады.
Вальс баяніста пальцаў
Мроіцца у цішы
Яблыні белым танцам,
Вальсам маёй душы.
А музыкант іграе,
Ладам акорд і бас.
Вальс — гэта хто кахае
Вас у расстання час.
Прыпеў.
Музыка не змаўкае,
Танец чаруе нас.
Стань незабудкай-маем,
Нашай сустрэчы вальс.
Прыпеў.
