Вясна — пара кахання,
Душы сонцаварот.
Зіма, як час расстання,
Прыходзіць кожны год.
Вазьмі мой боль, каханы,
Няхай дваім баліць.
Зноў туманы пасланы
І восень залаціць.
Хай “бабіна” зноў лета
Цяплом нас ахіне.
Ды толькі усё гэта
Як казка для мяне.
Малітваю прадвесня
Званочак ручая.
Я для цябе як песня,
Ды толькі не твая.
Прыпеў.
ЦЗноў поле шчасця ўзыдзе
Надзеяю-травой.
І снег расстання сыдзе,
Каб разам быць з табой.
Прыпеў.
А лета, як спатканне.
Зязюль кування час
Адмерае каханне
Нядоўгае для нас.
Прыпеў.
